27 August 2013

Няма мяжы маёй радасці!!!

Атрымала пасылку са сваім доўгачаканым скарбам яшчэ тыдзень таму назад, але пахваліцца вырашыла сёння. Пералічваю: 
  • два набору са скрап-паперай
  • два набору стужачак (па 5 шт у кожным метровай даўжыні)
  • чатыры адрэзу для пэчварка ў адной каляровай гаме (55х50 см кожны)
  • водараспушчальны флізелін (чула, але першы раз бачу такое)
  • фігурныя нажніцы 
  • нож для рэзкі, у камплекце 5 зменных лёзаў.
  • дэкаратыўныя кветкі
  • стужкі з арнаментам на бабінках і аднакаляровыя
  • дэкаратыўныя ключыкі
  • бірачкі ці тэгі
  • ніткі для аздаблення рознакаляровыя, віскоза
Спытайце, і на што гэта ўсё? Яшчэ не ведаю, проста атрымліваю асалоду ад таго, што гэта ўсё ўжо належыць мне. Ужо хутка будзе наступная закупка.

4 comments:

  1. Ой какая посылочка! МММ как я люблю подобное! И точно так же просто не могу удержаться чтоб хоть кусочек не купить! Они так греют сердце хомяка!:)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Мне здаецца, я б і не ела, і не піла, дайце толькі грошы патраціць на тканіны і розныя прылады.

      Delete
  2. Гляджу на багацце і здагадваюся, што арганізатар Нічка, так? Я ў яе вельмі люблю набываць такія радасці :) Я таксама часам задумваюся, а на што мне гэта? звычайна, калі ўсё ўжо ў маіх руках, але потым супакойваюся, што знойдзецца час для ўсяго :) Тым больш, як застануся без працы, так патрэбна ж будзе неяк зарабляць грошы, ды і на такія рэчы не заўсёды знойдуцца грашовыя запасы, так што празапас :))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Так, у Нічкі заказвала!!! Кожны раз, кажу, што мне нічога не патрэбна і кожны раз застаюся без грошаў.

      Delete