13 February 2017

Кішэні для працоўнага кутка.

Ідэю гэтых кішэняў самым нахабным чынам сперла ў Насты. Як убачыла яе Кармашки лавандовые, аж вока задрыгалася ))) 

Ужо год ці болей усё не магу прыдумаць, як арганізаваць месца пад палічкай. Было нейк пуста, нязручна і не прыгожа. А тут проста такая цудоўная ідэя, што захацелася крыкнуць: "Эўрыка!"
Цяпер ўдвая больш усяго можна напіхаць, а ўсё роўна будзе ўтульна і прыгожа. ))) Выкарыстала ўсё тыя ж тканіны, што калісьці выбрала для працоўнага кутка. Так спяшалася пахваліцца, што нават не адпрасавала добра і павесіла не зусім роўна.
Дарэчы, раю ўсім наведаць блог handmade by Nasta, каб пабачыць цудоўныя бездакорныя рэчы. А хто не запісаўся на цукерку-сумачку, спяшайцеся, ужо 20 лютага Наста вызначыць шчаслівага ўладальніка. 

2 comments:

  1. Красивые кармашки! Они действительно очень удобные. В моем рабочем уголке есть кармашки. Всё под рукой и все на своих местах.

    ReplyDelete
  2. Не только практично и очень красиво! Но и восхитительно и вдохновляюще!!!!!!

    ReplyDelete