15 September 2015
13 September 2015
Выхваляльнае.
Сёння хачу пахваліцца сваімі новымі каштоўнасцямі. Першая самая грандыёзная і доўгачаканая рэч - гэта кніга... якую Таня (Touch) разыгрывала ў якасці цукеркі у сваім блоге Прикосновение...
Даўно марыла аб такой кнізе - вельмі падрабязнай, з пакрокавымі інструкцыямі, каб былі прапісаныя складаныя рэчы і самыя азы. Бачыце, у мяне нават ужо пяльцы ёсць ))) Кніга вельмі цікавая і выглядае сур'ёзна.
10 August 2015
Камплект "Зімовыя совы"
25 June 2015
Фотазаданне "У свеце жывёл"
Суседскі кот (можа котка), дзікаваты, вельмі асцярожны, прыйшоў на пах рыбы, якую мама чысціла на надворку.
Гляджу я нашыя веснічкі і не разумею, навошта яны ))) толькі што карова ці свіння не зойдзе, дык не ходзяць па вёсцы ўжо ні каровы ні свінні. А помню аднойчы суседская свіння такая здаровая ну проста вялізарная, легла і прываліла веснічкі, бо як раз у тым месцы густы цянёк быў. Паўгадзіны ўжо ляжыць, а мне да цётцы на ровары ехаць трэба. Думала пералезці цераз плот і пешшу пайсці, а як вяртацца тады з торбамі... Я паспрабавала спачатку яе расштурхаць веснікамі, потым венікам біла, а ёй хоць бы хны, ляжыць відаць падабаецца. Выліла на яе цёплай вады з начоўкі - ёй нічога. Ну тады я выцягнула вады ўжо са студні. Выліла. Свіння здрыганулася, рохкнула незадаволена, марудна паднялася і пайшла, ну і я паехала... Вось такая гісторыя пра нясмелыя спробы прагнаць паважаную жавёлу.
З першым фотаздымкам прыму ўдзел у фотазаданні "В мире животных" ад Кафэ Скрапо-Мама.
16 June 2015
Сурвэтка № 2
У мяне зноў сурвэтка. Схема знайшлася ТУТ. Блакаванне выпадкова зрабіла інакш, таму яна трошкі адрозніваецца ад арыгінала.
Пабегла працаваць, у наступны раз абяцаю, словаў будзе больш )))
15 June 2015
Фотазаданне "У свеце жывёл"
Гэта Сціві, ён жа Сцівончык, малодшы брацік Вені. За кавалачак сыру згадзіўся імгненне пастаяць спакойна, нават зрабіў выгляд разумнага сабакі )))
Добра ведае некалькі каманд, галоўныя з якіх: "А ці можна?!" (апошняе папярэджанне), "Так!" (азначае, што ў гаспадыні скончылася цярпенне), і "Дзе тапак?!" (без каментарыяў).
А тут Сціві абараняе падваконне ад усіх машын, людзей, катоў і канечне сабак. Адразу і не зразумееш гэта ён на ўсіх так грозна гырчыць, ці гэта ў каго вібрацыя на тэлефоне.
З апошнім фотаздымкам прыму ўдзел у фотазаданні "В мире животных" ад Кафэ Скрапо-Мама.
01 June 2015
Бразготка і камфортар
Не ведаю, што гэта ці хто, нехта кажа, што атрымалася муха ці пчала, нехта - самалёт ))) Бразготку можна адзець на ручку ці на ножку.
28 May 2015
Прыхопка-рукавічка
Спяшаюся паказаць сваю рукавічку. Шыла па майстар-класу Наташы.
Вельмі страшна было пачынаць, але як кажуць: вочы баяцца, а рукі робяць. Сшываць такія дробненькія шасцівугольнікі - гэта сапраўдная медытацыя.
Каб вы толькі ведалі з якога смецця пашылася рукавічка ))) а зараз і карыстацца шкада )))
Дзякуй, Наташа, за майстар-клас, за новы досвед, за новае захапленне!!!
19 May 2015
Водладка на пасведчанне аб нараджэнні і цюльпан
Вельмі падабаецца самаробнічаць на дзіцячую тэму, такія замовы не так часта бываюць, і таму ніколі не адмаўляюся. Каб былі свае дзеці, можа было б па-іншаму )))
Фота незвычайнага цюльпанчыка зрабіла для фотапроекта "Ассоциации" - "Нежность", скарысталася ведамі пра высокі ключ, каму цікава - сюды.
Ой, як мне падабаецца банар!!!
09 May 2015
Сурвэтка
Сурвэтка звязалася маме, замест нейкай недарэчнай фіялетавай, зусім палінялай, якую я звязала яшчэ ў школе. Можа хоць зараз яна выкіне гэтае страхоцце )))
Subscribe to:
Posts (Atom)














