29 September 2013
09 September 2013
Дабрачынны аўкцыён "Залатая надзея". Пачатак 16-га верасня.
Ну вось, можна мяне віньшаваць: мая кніжка будзе ўдзельнічаць у асеннім аўкцыёне пад нумарам 131. Падрабязней пра сам аўкцыён, каталог лотаў і каму дапамагаем можна паглядзець ТУТ Вось некалькі лотаў, такая прыгажосць, хочацца ўсе набыць.
Развіццёвая кніжка "Сонейка"
Я яе скончыла! Вынікам задаволена, але не задаволена фотаздымкамі, хоць зрабіла ўсё магчымае. Фоташоп - гэта моц!!! Лот № 131
01 September 2013
Развіццёвая кніжка "Сонейка". Працяг.
Спачатку абнавіла эскізы, шаблоны галоўным чынам узяла тыя, што рабіла для першай кніжкі.
29 August 2013
Стужак шмат не бывае.
Згадзіцеся, гэта вельмі раздражняе, асабліва калі неабходна знайсці патрэбную стужку, а потым яшчэ трэба неяк дастаць. Некалькі разоў на месяц я гэта ўсё старанна разблытваю, але праз некаторы час усё зноў ператвараецца ў адзіны камяк.
Ідэю зрабіць арганайзер для стужак падгледзела ў інтернеце, нажаль, ўжо не помню імя той майстрыхі і яе сайт, але добра помню, што гэта была прыгажая тэчка ў скрап-стылі. Я пакуль не здольная на такое, вось і купіла звычаюную тэчку.
27 August 2013
Няма мяжы маёй радасці!!!
Атрымала пасылку са сваім доўгачаканым скарбам яшчэ тыдзень таму назад, але пахваліцца вырашыла сёння. Пералічваю:
- два набору са скрап-паперай
- два набору стужачак (па 5 шт у кожным метровай даўжыні)
- чатыры адрэзу для пэчварка ў адной каляровай гаме (55х50 см кожны)
- водараспушчальны флізелін (чула, але першы раз бачу такое)
- фігурныя нажніцы
- нож для рэзкі, у камплекце 5 зменных лёзаў.
- дэкаратыўныя кветкі
- стужкі з арнаментам на бабінках і аднакаляровыя
- дэкаратыўныя ключыкі
- бірачкі ці тэгі
- ніткі для аздаблення рознакаляровыя, віскоза
Спытайце, і на што гэта ўсё? Яшчэ не ведаю, проста атрымліваю асалоду ад таго, што гэта ўсё ўжо належыць мне. Ужо хутка будзе наступная закупка.
26 August 2013
Конкурс "Яркае лета" і яго працяг.
У ліпені на сайце www.rebenok.by адбыўся рукадзельны конкурс "Яркае лета". У той час я амаль што скончыла развіццёвую кніжку (падарунак для цудоўнага хлопчыка Глебкі), вось яе і вырашала прапанаваць.
19 August 2013
04 July 2013
Subscribe to:
Posts (Atom)
.jpg)







