13 January 2014

Мядзведзь здаецца...

      Сустракайце, "чароўнае" стварэнне - Міхаська. Каб не флэшмоб "Кривой февраль", які ў сваім блоге арганізавала Ксенія, гэтага мядзведзіка ніколі ніхто не ўбачыў, акрамя самых блізкіх. Патрэбны немалы час, каб пералічыць усё, што з ім не так. 
     Міхаська не можа стаяць і нават сядзець без падтрымкі. На жаль, галаву ён таксама не трымае, таму банцік не проста ўпрыгожванне, ён выконвае ролю шыны для шыі.

05 January 2014

Некалькі дзён з жыцця выдатных катоў

     Сёння забралі катоў((((.  Гэта было проста нешта неверагоднае, шчасце ў чыстым выглядзе, больш радасці могуць падараваць, мабыць, толькі дзеці. 
     Такія розныя і заўсёды разам. Яна сапраўдная ледзі, ласкавая, дэлікатная, грацыёзная, яе хвосцік як прыгожая змейка, а яго... як 
  
 Яшчэ ў Вені неверагодныя вусы, размах якіх 24 см, спецыяльна вымяралі. Гэта вельмі разумны кот, цікавіцца ўсім, што робіш, страшэнны чысцёха і балбатун - заўсёды штосьці мармыча ды муркае, асабліва калі дакранешся да яго ці паклічаш. Дарэчы, Веня не ведае, што такое кыс-кыс, адгукаецца толькі на імя.
   Любімая справа - пазіраць у акно.

31 December 2013

З Новым годам!


У Новы год хай радасць льецца, 
Вiно iгрыстае хай п'ецца, 
Усмешкi твар не пакiдаюць, 
Здзяйсняцца мары пачынаюць! 

30 December 2013

Мой незвычайны Новы год.

      Апошнія гадоў пяць а можа і болей мы святкавалі Новы год не дома, з'язджалі куды-небудь, некалькі дзён актыўна "святкавалі", а потым некалькі дзён адпачывалі. У гэты раз я сказала: "Досыць! Хачу спакою, хатняй утульнасці, проста трушчыць аліўе перад тэлевізарам і ўсё" Сапраўды так ўжо надакучыла збірацца, кудысці ехаць, шумныя кампаніі, конкурсы, тосты, шмат спіртнога (дарэчы, я прынцыпова не п'ю) і шмат ежы, потым паходы з віншаваннямі па сваякам, сябрам і знаёмым і гэтак далей... кожны год адзін і той жа сцэнар. Цяжка...
     Загадзя ўсіх папярэдзіла, што будзем дома ўдваіх, нікуды не паедзем і не пойдзем,  абавязкова загадаю жаданне ў поўнач і пайду спаць. Мара... Усё пайшло не так, калі патэлефанавала сястра

24 December 2013

Навагодняя паштоўка.

Вось такі камплект паштовачак падрыхтавала для абменніка і ўжо адаслала. На штосьці больш сур'ёзнае і шыкоўнае я пакуль не здольная. Сумна ад таго, што вынік ну зусім не адпавядае задумцы... 

17 December 2013

Мая самая салодкая!

Толькі што даведалася, што выйграла сваю першую цукерку! Гэта проста нешта неверагоднае! Такую прыгожую елачку можна было выйграць на цудоўным сайце http://babybooklavka.blogspot.com/  Аутар блогу і гэтай елачкі Марына, таленавітая майстрыха, прыгожая  маладая мама. Мне вельмі падабаюцца яе працы, а фотаздымкі дораць шмат-шмат натхнення.

14 December 2013

Упрыгожванні для...

Гэтыя мяккія цацкі больш падобныя на велікодныя упрыгожванні, але мне так здаецца, што імі можна ўпрыгожыць і навагоднюю елачку. Такія вось шматфункцыйныя атрымаліся.

09 December 2013

Мая першая ўзнагарода!

Гэта было так нечакана і так прыемна! Я ж лічыла, што першыя ўзнагародкі з'явяцца толькі недзе праз год. А такую неспадзяванку мне зрабіла Мырына і яе блог Trubenkovo. Вялікі дзякуй, Марына!!!
Правілы ўзнагароды:
1. Падзякаваць таго, хто ўзнагародзіў і размясціць актыўную спасылку на блог (мяне неабавязкова)
2. Змясціць у сваім блоге лагатып узнагароды.
3. Прызначыць узнагароду 5-7 блогам, у якіх меней 50 ПЧ і дадаць  спасылкі на гэтыя блогі.
4. Адаслаць каментарыі абраным і абвясціць іх аб ўзнагародзе.
5. Паведаміць 5-7 фактаў аб сабе.

Гэтую ўзнагароду атрымліваюць:
  1. Meela і яе блог блог
  2. ENOT studio
  3. Лера і яе Зимняя страничка
  4. Лена и яе Островок счастья
  5. Городок "Радужный"
Трошкі пра мяне:
  1. Мару быць хатняй гаспадыняй.
  2. Альжбетай звалі маю прабабулю. 
  3. Ужо некалькі гадоў вяду барацьбу з чорным колерам сваёй вопраткі.
  4. Хачу навучыцца вышываць крыжыкам і стужкамі.
  5. Не люблю і не святкую 8 сакавіка і дзень нараджэння (ну і яшчэ некаторыя)

30 November 2013

Адвэнт-каляндар для хроснага сынка. Вынік

   Вось такі каляндар у мяне атрымаўся. Мне спадабалася працаваць са звычайнай паперай і кардонам, усё так проста і прымітыўна, хутка і без асаблівых выдаткаў.  

26 November 2013

Адвэнт-каляндар для хрэсніка. 1 этап

Так падабаецца ідэя такіх каляндароў, што захацелася зрабіць  прыемнае хрэсніку, вось і запісалася на супольнае стварэнне адвэнт-календара Спачатку хацела зрабіць з фетру ўвыглядзе мяшэчкаў ці кішэньчыкаў, але хлопчык - маленькі хітрык, які мог з'есці ўсё адразу, трэба было прыдумаць штосьці больш надзейнае. А яшчэ хацела зрабіць менавіта аднаразовы каляндар, каб у бацькоў не было галаўнога болю, як і дзе захоўваць гэты каляндар, тым больш, калі не спадабаецца. Знайшла вось такую ўпакоўку:
Нажаль нідзе не знайшла крафт-паперы, зрабіла вось так. 
Яшчэ купіла часопіс-размалёўку з налепкамі, і ў кожны падарунак разлажыла ўсе налепкі, цукеркі і зашыла. Дарэчы, цукерачкі прыйшлося шукаць больш плоскія і паменьшыць колькасць пакецікаў да 10шт., бо каляндар атрымоўваўся занадта вялікім. Цяпер засталося ўсё гэта прымацаваць.