Атрымала пасылку са сваім доўгачаканым скарбам яшчэ тыдзень таму назад, але пахваліцца вырашыла сёння. Пералічваю:
- два набору са скрап-паперай
- два набору стужачак (па 5 шт у кожным метровай даўжыні)
- чатыры адрэзу для пэчварка ў адной каляровай гаме (55х50 см кожны)
- водараспушчальны флізелін (чула, але першы раз бачу такое)
- фігурныя нажніцы
- нож для рэзкі, у камплекце 5 зменных лёзаў.
- дэкаратыўныя кветкі
- стужкі з арнаментам на бабінках і аднакаляровыя
- дэкаратыўныя ключыкі
- бірачкі ці тэгі
- ніткі для аздаблення рознакаляровыя, віскоза
Спытайце, і на што гэта ўсё? Яшчэ не ведаю, проста атрымліваю асалоду ад таго, што гэта ўсё ўжо належыць мне. Ужо хутка будзе наступная закупка.
Ой какая посылочка! МММ как я люблю подобное! И точно так же просто не могу удержаться чтоб хоть кусочек не купить! Они так греют сердце хомяка!:)
ReplyDeleteМне здаецца, я б і не ела, і не піла, дайце толькі грошы патраціць на тканіны і розныя прылады.
DeleteГляджу на багацце і здагадваюся, што арганізатар Нічка, так? Я ў яе вельмі люблю набываць такія радасці :) Я таксама часам задумваюся, а на што мне гэта? звычайна, калі ўсё ўжо ў маіх руках, але потым супакойваюся, што знойдзецца час для ўсяго :) Тым больш, як застануся без працы, так патрэбна ж будзе неяк зарабляць грошы, ды і на такія рэчы не заўсёды знойдуцца грашовыя запасы, так што празапас :))
ReplyDeleteТак, у Нічкі заказвала!!! Кожны раз, кажу, што мне нічога не патрэбна і кожны раз застаюся без грошаў.
Delete